Мерапрыемствы праекта

Праект ЕС "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па ключавых тэмах і кампанентах. Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяцца праектам - трэнінгі, тэматычныя семінары, адукацыйныя паездкі і туры па абмене вопытам. Праектам ажыццяўляюцца тэхнічная і аператыўная падтрымка па зборы статыстычных дадзеных турызму, фінансаванне рэгіянальных святаў і фестываляў, арганізацыя прэс-тураў для журналістаў і распрацоўка прыярытэтных рэкламных і прэзентацыйных матэрыялаў.

На гэтай старонцы мерапрыемства праекта прадстаўлены ў зваротным храналагічным парадку. Вы можаце азнаёміцца ​​з ходам дзейнасці праекта, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю па прыведзеных ніжэй спасылках.
by1017.jpg

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

16-19 кастрычнiка 2017 года адбылася міжнародная навучалая паездка ў Грэцыю, праведзеная ў рамках комплекснай адукацыйнай праграмы праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі".

Беларускія спецыялісты турыстычнай галіны пазнаёміліся з калегамі з Грэцыi і атрымалі магчымасць асабіста вывучыць вопыт развіцця турызму, а таксама прыняць удзел у разнастойных тэматычных семінарах.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

У кастрычніку 2017 года пры садзейнічанні праекта ЕС "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" былі падрыхтаваны i выдадзены ілюстраваныя прэзентацыйныя матэрыялы пра Мядзель, аднзiнай з пілотных турысцкіх дэстынацый праекта.

Як і іншыя прэзентацыйныя матэрыялы для пілотных дэстынацый, буклеты ш паштоўкi пра Мядзель былі распрацаваны пры падтрымцы беларускіх спецыялістаў, запрошаных для супрацоўнiцтва ў праекце.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

11-12 кастрычніка 2017 году праектам ЕС "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" быў арганізаваны прэс-тур па Мядзельскаму раёну. Два дні мы гулялі па ўзрушаюча прыгожых сваёй прыродай месцах Мядзельшчыны, знаёміліся з курортнымі і турыстычнымі аб'ектамі рэгіёну. Возера Нарач і Мядзельскі раён з'яўляюцца адной з пяці пілотных турысцкіх дэстынацый, аперацыйная і тэхнічная падтрымка якіх ажыццяўляецца фiнансуемым ЕС праектам "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі".

by0917.jpg

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Праект ЕС "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" прыняў удзел у тэматычнай выставе "Турбізнес 2017", якая праходзіла ў мінскім выставачным цэнтры "Белэкспа" 27-29 верасня 2017 года.

Падчас выставы адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніка праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" Янеза Сіршэ, у якой таксама прыняў удзел намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Міхаіл Партной.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

28-29 верасня 2017 года праектам "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" быў арганізаваны прэс-тур у Гродна і Гродзенскі раён, падчас якога беларускія журналісты наведалі турыстычныя аб'екты.

Прэс-тур працягваўся два дні, першы дзень быў прысвечаны самому гораду Гродна, а на другi мы ўбачылі вясковыя музеі, Аўгустоўскі канал і шэраг выдатных месцаў для загараднага адпачынку.

1 | 2 | 3 | 4 | 5

У верасні 2017 года пры садзейнічанні праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" былі падрыхтаваны i выдадзены ілюстраваныя прэзентацыйныя матэрыялы пра Полацк, аднe з пілотных турысцкіх дэстынацый праекта.

Як і іншыя прэзентацыйныя матэрыялы для пілотных дэстынацый, буклеты ш паштоўкi пра Полацк былі распрацаваны пры падтрымцы беларускіх спецыялістаў, запрошаных для супрацоўнiцтва ў праекце.

by0817.jpg

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

У рамках праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" 26-27 жніўня 2017 адбыўся прэс-тур у Камянецкі раён Брэсцкай вобласці.

На працягу двух дзён журналістам падавалася магчымасць азнаёміцца з мясцовымі славутасцямі і скласці ўласнае меркаванне аб турыстычным патэнцыяле рэгіёну, асабіста наведаўшы шэраг сядзібаў і вёсак, якія прадстаўляюць паслугі ў сферах актыўнага, экалагічнага, рэлігійнага і сельскага турызму.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

З 04 па 06 жніўня 2017 года ў Мсціславе прайшло Х свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст Мсціслаў 2017".

Падчас свята сотні ўдзельнікаў гістарычных клубаў далучалі тысячы гасцей фестывалю да духу рыцарскіх часоў. Мсціслаў з'яўляецца адной з пяці пілотных турысцкіх дэстынацый, аперацыйная і тэхнічная падтрымка якіх ажыццяўляецца праектам "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі".

by0717.jpg

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

Падчас Міжнароднай канферэнцыі па брэндынгу дэстынацый "Інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў", якая праходзіла ў Мінску 06-07 ліпеня 2017 года, былі прадстаўлены лагатыпы пілотных турысцкіх дэстынацый праекта.

Прадстаўленыя лагатыпы з'яўяляюцца часткай комплексных мерапрыемстваў па брэндыраванню дэстынацый і ўяўляюць сабой вынік цеснага супрацоўніцтва спецыялістаў мясцовых рабочых груп з экспертамі праекта.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7

6-7 ліпеня 2017 года ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя па брэндынгу дэстынацый «Інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Сусветная турысцкая арганізацыя (ЮНВТО), фінансуемы Еўрапейскім саюзам праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі», Міністэрства спорту і турызму i Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

У ліпені 2017 года пры падтрымцы праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" быў выпушчаны прэзентацыйны ілюстраваны буклет пра Беларусь.

Як і іншыя прэзентацыйныя матэрыялы праекта, буклет пра Беларусь быў распрацаваны пры падтрымцы беларускіх спецыялістаў, запрошаных для ўдзелу ў праекце.

Вы можаце паглядзець ці спампаваць буклет па спасылцы ніжэй.

Ракаўская 12, офiс 209
220004 Мiнск, Беларусь
тэл.   +375 17 226 4756
факс: +375 17 226 6894
Праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца кампаніяй European Profiles (Грэцыя) у кансорцыуме з кампаніямі Archidata (Італія) і European Projects Management (Латвія). Праект ухвалены Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь №2/16/000791
Дадзены сайт быў падрыхтаваны пры садзейнічанні Еўрапейскага саюза.
Змест сайта і яго публікацыі з'яўляюцца выключнай адказнасцю European Profiles S.A. і ніякім чынам не адлюстроўваюць меркаванне Еўрапейскага саюза.
augustau.png
kamianets.png
mstislau.png
narach.png
polatsk.png
belarus.png