ПРАЕКТ "ПАДТРЫМКА ЎСТОЙЛIВАГА РАЗВIЦЦЯ ТУРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСI"

Праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» створаны для прасоўвання і развіцця турыстычнай галіны, якая з'яўляецца адным з важных інструментаў рэгіянальнага развіцця краіны. У рамках праекта аказваецца фінансавая, тэхнічная і аперацыйная падтрымка абласным i мясцовым ініцыятывам, накіраваным на стварэнне і развіццё эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай структур у Рэспубліцы Беларусь. Праектам прадугледжваецца дапамога мясцовым органам пры распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ў галіне турызму, ўкараненне перадавых еўрапейскіх практык, абмен вопытам кіравання турызмам, пашырэнне спектру аказваемых паслуг і павышэнне іх якасці.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Геаграфія праекта ахоплівае горад Полацк і Полацкі раён Віцебскай вобласці, тэрыторыю ўздоўж аб'язной дарогі вакол Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Мядзельскі раён і возера Нарач у Мінскай вобласці, горад Мсціслаў і Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці, а таксама Аўгустоўскі канал у Гродзенскай вобласці.

У кантэксце праекта кожная з гэтых тэрыторый пазначаецца як пілотная турысцкая дэстынацыя - цэнтр, які прадстаўляе комплексныя паслугі для турыстаў, i які ўключае ў сябе геаграфічны, інфраструктурны, маркетынгавы, сацыяльны і кіраўнічы кампаненты.

Аўгустоўскі канал з'яўляецца выдатным тэхнічным збудаваннем свайго часу, пра што сведчаць яго маштабы і складаныя інжынерныя вырашэнні. Дзіўная і прыродная прыгажосць яго навакольных ландшафтаў.

У ХIХ стагоддзі гэты рукатворны водны шлях злучыў басейны рэк Вісла і Неман, забяспечыўшы на поўначы выхад да Балтыйскага мора, а на поўдні - да Чорнага. Пралягаючы па маляўнічых месцах Гродзенскай вобласці, ужо больш за паўтары стагоддзяў таму Аўгустоўскі канал атрымаў статут турыстычнай славутасцi.

Камянецкі і Пружанскі раёны размяшчаюцца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці і займаюць плошчу ў 1.800 км2 і 2.800 км2 адпаведна. У раёнах прысутнічаюць архітэктурныя і культурна-гістарычныя помнікі, якія сыходзяць каранямі ў тысячагадовую гісторыю.

На тэрыторыі дэстынацыi знаходзіцца Белавежская пушча - велізарны, цяжкадаступны і велічны старажытны лес, першабытная экасістэма якога дазволіла захаваць шмат відаў дзікіх жывёл, знікшых у астатніх кутках планеты.

Мсціслаўскі раён размяшчаецца на ўсходзе Магілёўскай вобласці і займае плошчу ў 1.300 км2. У склад раёна ўваходзіць 1 горад і 160 сельскіх населеных пунктаў, на яго тэрыторыі пражываюць 24.600 чалавек. Мсціслаў - раённы цэнтр з насельніцтвам 10.700 чалавек, ён знаходзіцца на рацэ Віхра.

Упершыню Мсціслаў згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1156 годзе як крэпасць на заходняй мяжы Смаленскага княства. Ужо ў XVI-XVII стагоддзях Мсціслаў быў буйным гандлёвым горадам. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права і герб.
Мядзельскі раён размешчаны на паўночным захадзе Мінскай вобласці і займае тэрыторыю ў 2.000 км2, на якой пражываюць 32.000 чалавек. Горад Мядзель - раённы цэнтр для 10.000 жыхароў, ён знаходзіцца паміж азёрамі Мястра і Баторын.

Старажытны Мядзель узнік на востраве возера Мядзель ў пачатку XI стагоддзя як памежнае ўмацаванне Полацкага княства. Мядзель з'яўляецца ядром найбуйнейшай курортнай зоны Беларусі "Нарач". Выдатнаму адпачынку тут спрыяюць наяўнасць мінеральных крыніц, гразелячэнне і чыстае сасновае паветра.

Полацк - цэнтр Полацкага раёна Віцебскай вобласці з насельніцтвам 82.800 чалавек. Знаходзіцца ў вусце ракі Палаты, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну ў 124 км ад Віцебска. Полацк з'яўляецца адным з самых старажытных гарадоў усходніх славян.

З канца IX стагоддзя горад знаходзіўся ў складзе Кіеўскай Русі, у X-XIII стагоддзях быў цэнтрам Полацкага княства, з 1307 года знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а ў 1498 годзе атрымаў магдэбургскае права. У Полацку нарадзіўся беларускі першадрукар і асветнік эпохі Адраджэння Францыск Скарына.

Галоўным партнёрам праекта з'яўляецца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Праект супрацоўнічае з Міністэрствамі эканомікі, культуры, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальным агенцтвам па турызме, Нацыянальным статыстычным камітэтам, абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі, няўрадавымі арганізацыямі. Для садзейнічання мэтам праекта былі створаны рабочыя групы з мясцовых прадстаўнікоў турыстычнай галіны, спецыялісты якіх сумесна з экспертамі праекта прымаюць актыўны ўдзел у семінарах і абмеркаваннях. Такое супрацоўніцтва дазваляе на ўсіх этапах забяспечыць непасрэдную ўцягнутасць ў праектную працу спецыялістаў з прадстаўнікоў органаў улады, суб'ектаў гаспадаркi дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, няўрадавых арганізацый і іншых зацікаўленых асоб турыстычнай галіны.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9

У рамках праекта "Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі" арганізоўваюцца комплексныя адукацыйныя мерапрыемствы па ключавых тэмах і кампанентах, якія забяспечваюць устойлівае развіццё турызму, арганізоўваюцца адукацыйныя паездкі і семінары.

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8

Нароўні з адукацыйнымі мерапрыемствамі праектам "Устойлівае развіццё турызму ў Беларусі" арганізуюцца падзеі міжнароднага ўзроўню, падчас якіх прадстаўнікі арганізацый з розных краін дзеляцца вопытам выкарыстання перадавых практык у турыстычнай галіне.

Зараз праект знаходзіцца ў актыўнай фазе рэалізацыі. Для кожнай з пілотных турысцкiх дэстынацый распрацоўваюцца маркетынгавыя стратэгіі, ствараюцца прэзентацыйныя відэаролікі і прыярытэтныя рэкламныя матэрыялы. Пры непасрэдным удзеле экспертаў праекта вядзецца праца над прыярытэтнымі турыстычнымі прадуктамі і прадастаўляюцца рэкамендацыі на аснове перадавых еўрапейскіх практык па павышэнню якасці аказваемых паслуг. У рамках праекта арганізоўваюцца выязныя семінары па абмене вопытам як унутры Беларусі, так і навучальныя паездкі за межы краіны. Праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» рэалізуецца кампаніяй «European Profiles» (Грэцыя) у кансорцыуме з кампаніямі «Archidata» (Італія) і «European Projects Management» (Латвія).

1 | 2 | 3 | 4 | 5

Для распрацоўкі канцэпцый брэндынгу пілотных дэстынацый экспертамі праекта і мясцовымі спецыялістамі турыстычнай галіны былі праведзены шэраг сустрэч і семінараў. Пры распрацоўцы брэндаў дэстынацый выкарыстоўвалася незалежная ацэнка турыстычнага рынку знешнімі экспертамі праекта і асабісты вопыт мясцовых прадстаўнікоў турыстычнай галіны. Стратэгіі і лагатыпы былі прадстаўлены ў Мiнску падчас Міжнароднай канферэнцыі па брэндынгу дестинаций.

Ракаўская 12, офiс 209
220004 Мiнск, Беларусь
тэл.   +375 17 226 4756
факс: +375 17 226 6894

Праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца кампаніяй European Profiles (Грэцыя) у кансорцыуме з кампаніямі Archidata (Італія) і European Projects Management (Латвія). Праект ухвалены Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь №2/16/000791


Дадзены сайт быў падрыхтаваны пры садзейнічанні Еўрапейскага саюза. Змест сайта і яго публікацыі з'яўляюцца выключнай адказнасцю European Profiles S.A. і ніякім чынам не адлюстроўваюць меркаванне Еўрапейскага саюза.

augustau.png
kamianets.png
mstislau.png
narach.png
polatsk.png
belarus.png